Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва МАЗу: Усё гатова для аб’яднаньня з КамАЗам


«Усе падрыхтоўчыя працы па аб’яднаньні Менскага аўтамабільнага заводу і КамАЗу скончаныя.

Адпаведныя дакумэнты падрыхтаваныя і перададзеныя ва ўрад. Менавіта ўрад будзе канчаткова вырашаць гэтае пытаньне», — заявіў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік генэральнага дырэктара Менскага аўтамабільнага заводу Дзьмітрый Караткевіч, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода.

Ён сказаў, што напрыканцы мінулага году Расея перайшла на стандарт Е4, што паўплывала на настроі на расейскім рынку і, у сваю чаргу, выклікала праблемы са збытам у менскіх аўтабудаўнікоў. Тым ня менш, паводле Дзьмітрыя Караткевіча, завод працуе ў даволі інтэнсіўным рэжыме, а па пятніцах не працуе толькі зборачны канвэер. Усе астатнія цэхі і прадпрыемствы працуюць і ў пятніцу.

«Сытуацыя на расейскім рынку адмоўна адбіваецца і на вытворчасьці Беларускага аўтамабільнага заводу», — паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара БелАЗу Кірыл Казачэнка. Паводле ягоных словаў, 64 працэнты ўсёй прадукцыі жодзінскіх аўтамабілебудаўнікоў ідзе на расейскі рынак, і гэта выклікае пэўныя праблемы, бо ў расіян не хапае грошай. «Да таго ж ня спраўдзіліся прагнозы экспэртаў, якія спадзяваліся, што будуць падвышацца кошты на вугаль і руду. Усё гэта прыводзіць да пэўных праблемаў на БелАЗе, да таго ж можа ўзьнікнуць і новая праблема, калі расейцы пачнуць зьбіраць зь першага ліпеня ўтылізацыйны збор (а такая сытуацыя ня выключаная)», — сказаў Кірыл Казачэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG