Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: Міністры ЭЗ ацанілі рашэньне аднавіць прадстаўніцтва Швэцыі ў Менску


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў, што на пасяджэньні Рады міністраў Эўразьвязу па пытаньнях замежных спраў абмяркоўваліся дачыненьні зь Беларусьсю.

Паводле Лінкявічуса, міністры замежных спраў ЭЗ ацанілі знойдзенае разьвязаньне праблемы з аднаўленьнем прадстаўніцтва Швэцыі ў Менску. Яны таксама выказалі надзею, што з набліжэньнем віленскага саміту «Ўсходняга партнэрства» зьявяцца і іншыя прыкметы нармалізацыі адносін з ЭЗ, паведамляе DELFI.

Лінас Лінкявічус таксама сказаў, што за два месяцы, якія мінулі з моманту апошняй дыскусіі аб «Усходнім партнэрстве», быў дасягнуты прагрэс, аднак у сьвятле набліжэньня саміту ЭЗ і краін «Усходняга партнэрства» ў Вільні ЭЗ павінен знайсьці спосабы лепш улічваць чаканьні партнэраў.

Пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ кіраўнік літоўскага МЗС адзначыў, што памілаваньне былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі было доўгачаканым і вельмі важным крокам, які сьведчыць пра тое, што Ўкраіна гатовая замацаваць свой эўрапейскі выбар і падпісаць асацыятыўнае пагадненьне з ЭЗ.

«Украіна дамаглася немалога прагрэсу, але Эўропа чакае ад Кіева далейшых крокаў, таксама і ў рэалізацыі найважнейшых рэформаў», — адзначыў міністар. Ён спадзяецца на падпісаньне з Украінай пагадненьня аб асацыяцыі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні 28–29 лістапада.

Лінкявічус таксама адзначыў, што ў сакавіку, па сутнасьці, завяршыліся перамовы наконт дамоваў аб асацыяцыі з Армэніяй, Грузіяй і Малдовай.

Апроч таго, ён выказаў надзею, што ў хуткім часе завершацца і перамовы аб свабодным гандлі. Міністар таксама заклікаў ЭЗ знайсьці спосаб замацаваць у дамове аб асацыяцыі эўрапамкненьні найбольш амбітных усходніх партнэраў — Малдовы і Грузіі.

«Малдова і Грузія — лідэры рэформаў. Абраны імі кірунак ясны, а мэты — вялікія», — адзначыў Лінкявічус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG