Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў міністра энэргетыкі

абноўлена

Аляксандар Азярэц
Аляксандар Азярэц

«За правалы ў кіраваньні энэргетычнай галіной» вызвалены ад займанай пасады міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц.

Пра гэта паведамляе БелТА. Акрамя таго, Лукашэнка звольніў першага намесьніка міністра энэргетыкі Эдуарда Таўпянца і генэральнага дырэктара «Белэнэрга» Аляксея Шырму.

16 красавіка на нарадзе па разьвіцьці энэргетыкі Лукашэнка заявіў, што энэргетыкі збудавалі сваю дзяржаву ў дзяржаве «з элемэнтамі банды і мафіі».

Цікава, што фармальна Эдуард Таўпянец на момант выхаду ўказу Лукашэнкі ўжо быў звольнены з пасады першага намесьніка міністра энэргетыкі Беларусі. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў 16 красавіка прэм’ер-міністар Міхаіл Мясніковіч, паведамляла БелТА. Згодна з пастановай, Эдуард Таўпянец быў вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG