Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея — паўгода без нафтавага балянсу


Расея і Беларусь да 15 чэрвеня могуць завяршыць ўзгадненьне парамэтраў нафтавага балянсу на 2013 год, паведаміў кіраўнік Мінэнерга Расеі Аляксандар Новак.

Як паведамляе агенцтва Прайм, Расея і Беларусь дагэтуль не ўзгаднілі паліўны балянс на 2013 год. Раней былі ўзгодненыя балянсы на першы і другі кварталы бягучага года. У трэцім квартале Беларусь разьлічвае атрымаць з Расіі 5,75 мільёна тон нафты, як і ў другім квартале, гэтак казаў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Ўладзімер Сямашка.

«Цяпер у нас наступны дэдлайн, калі мы павінны будзем разглядаць трэці квартал, — гэта да 15 чэрвеня. Адпаведна, я спадзяюся, што да гэтага часу мы выйдзем і на лічбы па годзе ў цэлым», — сказаў Новак журналістам, адказваючы на пытаньне аб тэрмінах ўзгадненьня паліўнага балянсу.
У 2013 годзе Беларусь разьлічвае атрымаць 23 мільёны тон расійскай нафты. У 2012 годзе гэты аб’ём склаў 21,5 мільёна тон нафты, у 2011 пастаўкі не перавысілі 20 мільёнаў тон.

Праблемы ўзьніклі пасьля леташняга канфлікту зь бязмытным продажам Беларусьсю растваральнікаў, вырабленых з расейскай сыравіны за межы Мытнага саюза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG