Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жана Літвіна заклікала працягваць конкурс «Прэс-фота»


Жана Літвіна
Жана Літвіна

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў выступіла са зваротам да калег у сувязі з заўтрашнім пачаткам суду аб канфіскацыі каталёга «BELARUS PRESS PHOTO-2011».

«Чым скончыцца гэты судовы разгляд, сказаць вельмі цяжка. Мы прыкладаем усе высілкі. І глыбока спадзяемся, што сытуацыя не будзе даведзеная да абсурду, — зазначыла старшыня БАЖ Жана Літвіна. — Я перакананая, што конкурс „Прэс-фота Беларусі“ будзе працягвацца, будуць выходзіць новыя альбомы з фотаздымкамі пераможцаў, бо гэта справа гонару беларускай журналісцкай супольнасьці».

17 красавіка аб 11-й гадзіне ў судзе Ашмянскага раёна Гарадзенскай вобласьці ( Ашмяны, вуліца Савецкая, 39) мае пачацца разгляд заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Позвы ў суд у якасьці «зацікаўленых асобаў» атрымалі фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч. Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 года супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома «BELARUS PRESS PHOTO-2011», які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі з Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG