Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва» салідарная з «Прэс-фота Беларусі»


Незалежная беларуская газэта «Наша Ніва» прыбрала ўсе фатаздымкі зь першай паласы сёньняшняга нумара. На паласе разьмешчаны загаловак «Асьцярожна, экстрэмізм!»

Паводле рэдактара газэты Андрэя Скурко, гэта зроблена на знак пратэсту супраць намераў КДБ прызнаць праз суд альбомы «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год экстрэмісцкімі.

«Гэта рэакцыя пратэсту на спробу разьдзьмуць на пустым месцы чарговую справу аб экстрэмізьме. Гэта была б абсурдная спроба, калі б нашых калегаў насамрэч не выклікалі ў суд і не спрабавалі зрабіць з альбома „Прэс-фота Беларусі“ нейкае выданьне, якое ўтрымлівае экстрэмісцкія матэрыялы. Мы лічым гэта парушэньнем свабоды прэсы, спробай наступу на свабоду слова ў Беларусі. І лічым, што на гэта трэба рэагаваць. І спосаб рэакцыі, каб прыцягнуць увагу нашых чытачоў, мы абаралі менавіта такі. „Прэс-фота Беларусі“ — гэта зборнік фатаздымкаў, а нават не журналісцкіх матэрыялаў. Фатограф папросту фіксуе рэчаіснасьць. І спроба навязаць фатографу нейкае сваё бачаньне, спроба камандаваць, што яму варта здымаць, а што не, ва ўсім цывілізаваным сьвеце папросту выглядала б дзіка. Калі чыноўнік спрабуе камандаваць журналісту, пра што яму трэба пісаць, а пра што не. Калі не рэагаваць на такія перагібы, заўтра камусьці прыйдзе ў галаву арганізаваць, напрыклад, новую справу „Саюза вызваленьня Беларусі“, шукаць нейкіх ворагаў народа і гэтак далей. Таму мы лічым, што на гэта трэба рэагаваць», — сказаў Андрэй Скурко.

Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. Экспэртызу рабілі выкладчыкі Гарадзенскага ўнівэрсытэту і мясцовыя ідэолягі. КДБ ініцыяваў разьбіральніцтва.

У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч — фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага і Аляксандра Васюковіча. Суд адбудзецца 17 красавіка ў Ашмянах. Фатографы выкліканыя ў якасьці зацікаўленых асобаў.




КДБ лічыць гэта экстрымізмам


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG