Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Аленай Радкевіч – ад 18:00


У Брусэлі праходзіць дыскусія вакол ініцыятывы «Эўрапейскі дыялёг аб мадэрнізацыі» з удзелам беларускай апазыцыі і эўрапейскіх палітыкаў. Адначасна там жа вядзе перамовы намесьніца міністра замежных справаў Алена Купчына. Чаго чакаюць ад Брусэлю апазыцыя і афіцыйны Менск?

МЗС Швэцыі заявіла пра аднаўленьне працы сваёй амбасады ў Беларусі.

МЗС Польшчы кажа, што пра справу польскай грамадзянкі Тэрэсы Стшэлец, даведалася амаль праз год пасьля таго, як яна пачалася. Тэрэса Стшэлец, якая дамагаецца дазволу на выезд зь Беларусі дамоў, з 8 красавіка абвясьціла галадоўку.

Апытаньне Свабоды: «Каб палепшыць дачыненьні з Эўразьвязам, Лукашэнка павінен вызваліць палітвязьняў. Як Вы лічыце, чаму ён не выпускае іх з турмаў?» Чакаем адказаў у жывым эфіры па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG