Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада прымае спачуваньні ў зьвязку са сьмерцю Маргарэт Тэтчэр

абноўлена

У амбасадзе Вялікабрытаніі ў Менску 9 красавіка адкрыюць кнігу спачуваньняў у сувязі са сьмерцю Маргарэт Тэтчэр.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў прэс-службе амбасады.

Пакінуць запісы ў кнізе наведнікі змогуць 9-10 красавіка з 14 да 16.30 гадзін і 11 красавіка з 13 да 15 гадзін. Амбасада знаходзіцца па адрасе:вуліца К.Маркса,37.





Маргарэт Тэтчэр пахаваюць 17 красавіка ў саборы сьвятога Паўла ў Лёндане, гаворыцца ў паведамленьні прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмэрана.

Пахаваньне Тэтчэр ня будзе мець статусу дзяржаўнага, хоць пройдзе з выкананьнем такіх жа цырымоній, як пры пахаваньні прынцэсы Дыяны і іншых каралеўскіх асобаў, адзначалася ў распаўсюджанай раней заяве брытанскага ўраду, паведамляе РИА Новости.
Прадстаўнік амбасады Джым Казэнс
Прадстаўнік амбасады Джым Казэнс

Маргарэт Тэтчэр памерла 8 красавіка пасьля інсульту. Ёй было 87 гадоў.

Маргарэт Тэтчэр узначальвала брытанскі ўрад з 1979 па 1990 год. Гэта першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. Зь яе імем зьвязваюць жорсткія лібэральныя рэформы, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў краіне, але здолелі пераадолець зацяжную стагнацыю, у якой знаходзілася брытанская эканоміка напрыканцы 70-х гадоў ХХ стагодзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG