Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пачаў распрацоўку новых радовішчаў ўрану


Іран пачаў распрацоўку двух уранавых радовішчаў Саганд ў правінцыі Езд і адкрыў комплекс па вытворчасці ўранавага сыравіны «жоўтага кеку».

Уран будуць здабываць на глыбіні 350 мэтраў, а затым дастаўляць яго на перапрацоўчы комплекс.

«Жоўты кек» — гэта хімічны канцэнтрат аксіду ўрану, які зьяўляецца складнікам для вытворчасьці ўзбагачанага ўрану.

Узбагачаны уран можна выкарыстоўваць як у атамнай энэргетыцы, а таксама для стварэньня ядзернай зброі.

Радовішчы Саганд былі адкрыты 30 гадоў таму. Будаўнічыя работы на аб’ектах вяліся 18 гадоў.

На адкрыцьці шахт ў аўторак, калі Іран сьвяткуе дзень нацыянальных ядзерных тэхналёгіяў, прысутнічаў прэзыдэнт краіны Махмуд Ахмадзінежад, паведамляе іранскае інфармагенцтва ISNA.

Раней Арганізацыя па атамнай энэргіі Ірану паведамляла, што запасы рудніка Саганд складаюць прыблізна 1,55 мільёны тонаў уранавай руды нізкага гатунку з утрыманьнем ўрану 0,05%.

ЗША і шэраг іншых краінаў Захаду падазраюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі пад прыкрыцьцём праграмы мірнага атаму. Тэгеран ўсе абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што яго ядзерная праграма накіравана выключна на задавальненьне патрэбаў краіны ў электраэнэргіі, піша РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG