Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Аляксеем Знаткевічам – ад 20:00


Затрыманы апошні зь беларускіх «злодзеяў у законе», які заставаўся на волі – Аляксандар Цімашэнка (мянушкі «Бор», «Цімоха Гомельскі»). Пра арганізаваную злачыннасьць – гутарка з карэспандэнтам інтэрнэт-выданьня naviny.by Віктарам Федаровічам.

Задаць яму пытаньне можна па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio.

Грамадзянка Польшчы Тэрэса Стшэлец, якая дамагаецца дазволу на выезд зь Беларусі дамоў у Польшчу, з 8 красавіка абвясьціла галадоўку.

Лідэры руху «За свабоду», кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ заклікалі Эўразьвяз у аднабаковым парадку максымальна спрасьціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі і правілы стварэньня сумесных прадпрыемстваў, а таксама пашырыць магчымасьці для беларусаў атрымліваць эўрапейскую адукацыю. Наколькі гэты заклік можа быць пачуты – у бліц-аналізе палітоляга Дзяніса Мельянцова.

Прагучаць песьні гурту «Ляпіс Трубяцкой», які сёньня атрымаў музычную прэмію, Жака Брэля, якому сёньня магло б споўніцца 84 гады, а таксама гурту «Нірвана», чый лідэр Курт Кобэйн скончыў самагубствам 19 гадоў таму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG