Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Маргарэт Тэтчэр

абноўлена

Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. Зь яе імем зьвязваюць жорсткія лібэральныя рэформы, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў краіне, але здолелі пераадолець зацяжны пэрыяд стагнацыі, ў якім знаходзілася брытанская эканоміка напрыканцы 70-х гадоў ХХ стагодзьдзя.

Тэтчэр памерла сёньня пасьля інсульту ва ўзросьце 87 гадоў.

Маргарэт Хільда Робэртс нарадзілася ў сям’і бакалейшчыка, ад бацькоў яна, паводле яе словаў, узяла практычнасьць, сур’ёзнасьць і моцную рэлігійнасьць.

Пасьля дзьвюх няўдалых спробаў Тэтчэр перамагла на выбарах у брытанскі парлямэнт у 1959 годзе, з чаго пачаўся рост яе ўплыву ў шэрагах Кансэрватыўнай партыі.

У 1975 годзе яна кінула выклік прэм’еру Эдварду Хіту ў барацьбе за лідэрства ў партыі. У 1979 годзе Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Яе першай задачай было супрацьдзеяньне прэтэнзіям прафсаюзаў, якія дыктавалі свае ўмовы тром папярэднім урадам. Тэтчэр здолела перамагчы ў гэтай барацьбе, за што яе сталі называць «жалезнай лэдзі».

Для Тэтчэр гэта было часткай яе крыжовага паходу за чалавечую свабоду. Чалавек, паводле яе, павінен несьці адказнасьць за свой лёс, не спадзеючыся на дзяржаву. Яна адстойвала прынцыпы свабоднай рынкавай эканомікі, сапсаванай дзяржаўным умяшальніцтвам.

Левыя крытыкавалі Тэтчэр як асобу і палітыка з прымітыўна-капіталістычнымі поглядамі. Яе палітыка прывяла да паляпшэньня эканамічнага становішча ў Вялікабрытаніі, але за кошт далейшага павялічэньня разрыву паміж багатымі і беднымі і паглыбленьня сацыяльных праблем у краіне.

Яе супрацоўніцтва з прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам ў 1980-х будавалася на прынцыпах свабоднага рынку, прыватызацыі, скарачэньня ролі дзяржавы і ваяўнічага антыкамунізму.

Тэтчэр таксама прызнала каштоўнасьць рэформаў, ініцыяваных савецкім лідэрам Міхаілам Гарбачовым. Неўзабаве пасьля свайго абраньня генэральным сакратаром ЦК КПСС Гарбачоў наведаў Вялікабрытанію, пасьля сустрэчы зь ім Тэтчэр заявіла, што ён — той чалавек, зь якім можна мець справу.

Яе аўтарытэт быў абумоўлены не ў апошнюю чаргу яе бясстрашнымі паводзінамі і перамогай у вайне з Аргентынай за Фалклэндзкія выспы.

Тэтчэр заўсёды скептычна ставілася да сувязяў Брытаніі з Эўропай, аддаючы перавагу стасункам са Злучанымі Штатамі.

На думку некаторых, палітыка дэрэгуляваньня эканомікі, асабліва ў фінансавай сфэры, часткова адказная за ўсясьветны эканамічны крызіс, які пачаўся ў 2008 годзе.

Тэтчэр перанесла інсульт у 2002 годзе. У апошнія гады жыцьця яна пакутавала на дэмэнцыю. Адным зь яе нешматлікіх апошніх публічных выступаў стала прамова ў 2004 годзе на сьмерць сябра і паплечніка — Роналда Рэйгана.

Нягледзячы на тое, што палітыка Тэтчэр па-рознаму ацэньваецца ў Вялікабрытаніі, яна заставалася адным з самых папулярных заходніх палітыкаў у постсавецкіх краінах, паводле апошніх апытаньняў у Беларусі — самым папулярным.

«Жалезная лэдзі»

Маргарэт Тэтчэр выходзіць замуж за Дэніса Тэтчэра ў лёндане ў 1951 годзе.
1/20 Маргарэт Тэтчэр выходзіць замуж за Дэніса Тэтчэра ў лёндане ў 1951 годзе.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Тэтчэр у кастрычніку 1970 году, калі яна была дзяржаўным сакратаром па адукацыі і навуцы.
2/20 Тэтчэр у кастрычніку 1970 году, калі яна была дзяржаўным сакратаром па адукацыі і навуцы.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр сустрэўся з Маргарэт Тэтчэр у лютым 1975 году.
3/20 Дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр сустрэўся з Маргарэт Тэтчэр у лютым 1975 году.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Маргарэт Тэтчэр з былым прэм'ер-міністрам Ізраіля Годай Мэір ў Тэль-Авіве ў 1976 годзе. 
4/20 Маргарэт Тэтчэр з былым прэм'ер-міністрам Ізраіля Годай Мэір ў Тэль-Авіве ў 1976 годзе. 
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Маргарэт Тэтчэр --  прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі. 4 траўні 1979 году. 
5/20 Маргарэт Тэтчэр --  прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі. 4 траўні 1979 году. 
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Сустракаецца з каралём Саўдаўскай Арабіі Фахдам бін Абдул Азізам у Лёндане.
6/20 Сустракаецца з каралём Саўдаўскай Арабіі Фахдам бін Абдул Азізам у Лёндане.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Красавік 1979 году.
7/20 Красавік 1979 году.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
На пахаваньні югаслаўскага лідэра Ціта ў Белградзе ў траўні 1980 году.
8/20 На пахаваньні югаслаўскага лідэра Ціта ў Белградзе ў траўні 1980 году.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Францускі прэзыдэнт Француа Мітэран і міністар замежных справаў Ролан Дзюма вітаюць Маргарэт Тэтчэр у Елісейскім палацы ў траўні 1984 году.
9/20 Францускі прэзыдэнт Француа Мітэран і міністар замежных справаў Ролан Дзюма вітаюць Маргарэт Тэтчэр у Елісейскім палацы ў траўні 1984 году.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
З Роналдам Рэйганам ў 1984 годзе. 
10/20 З Роналдам Рэйганам ў 1984 годзе. 
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Зварот да Эўрапейскага парлямэнту ў Стасбуры ў сьнежні 1986.
11/20 Зварот да Эўрапейскага парлямэнту ў Стасбуры ў сьнежні 1986.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
З Міхаілам Гарбачовым, прэзыдэнтам СССР у Маскве ў чэрвені 1990.
12/20 З Міхаілам Гарбачовым, прэзыдэнтам СССР у Маскве ў чэрвені 1990.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
З Вацлавам Гаўлам у Празе ў верасьні 1990.
13/20 З Вацлавам Гаўлам у Празе ў верасьні 1990.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Маргарэт Тэтчэр з мужам. Зварот да прэсы ў Лёндане ў лістападзе 1990.
14/20 Маргарэт Тэтчэр з мужам. Зварот да прэсы ў Лёндане ў лістападзе 1990.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Наступнік Маргарэт Тэтчэр на пасадзе прэм'ер-міністра -- Джон Мэйжар. Сакавік 1992.  
15/20 Наступнік Маргарэт Тэтчэр на пасадзе прэм'ер-міністра -- Джон Мэйжар. Сакавік 1992.  
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Маргатэр Тэтчэр, былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў ў Празе ў лістападзе 1999. 
16/20 Маргатэр Тэтчэр, былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў ў Празе ў лістападзе 1999. 
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Разьвітаньне з былым прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам ў чэрвені 20004. 
17/20 Разьвітаньне з былым прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам ў чэрвені 20004. 
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
У чэрвені 2007.
18/20 У чэрвені 2007.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
З былой прэм'ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай у Лёндане ў верасьні 2007.
19/20 З былой прэм'ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай у Лёндане ў верасьні 2007.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
У сьнежні 2008.
20/20 У сьнежні 2008.
Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Previous slide
Next slide
XS
SM
MD
LG