Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілей Тэтчэр сьвяткуюць без яе ўдзелу


Маргарэт Тэтчэр была вымушаная з-за прастуды адмовіцца ад удзелу ў афіцыйных мерапрыемствах, прымеркаваных да яе 85-годзьдзя. Тэтчэр стала першай у Заходняй Эўропе жанчынай, якая ўзначаліла палітычную партыю, а потым урад. Тройчы яна прыводзіла брытанскіх кансэрватараў да перамогі на выбарах і займала пасаду прэм’ера рэкордных для Англіі 11 з паловай гадоў – з траўня 1979-га па лістапад 1990га. Адным з яркіх момантаў яе кіраваньня стала перамога Брытаніі над Аргентынай у Фалклендзкім канфлікце. Тэтчэр таксама ўдалося праз увядзеньне лібэральных мэханізмаў вывесьці краіну з эканамічнага крызысу.
XS
SM
MD
LG