Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Галяндыі Пуціна сустрэнуць геі


Прэзыдэнта Расеі Пуціна, які праводзіць двухдзённы бліц-візыт у Эўропу, сустракаюць пратэстамі.

Калі ў Нямеччыне пратэстуюць супраць расейскага прэсынгу недзяржаўных арганізацыяў, дык галоўнай тэмай пратэсту ў Нідэрляндах павінен стаць закон аб забароне гомасэксуальнай прапаганды.

ЛГБТ-актывісты зьбіраюцца перашкодзіць абеду Пуціна ў Амстэрдаме, і прыдумалі незвычайны спосаб папулярызаваць ідэю: на сайце «Пуцін-вясёлка» (Putinarainbow) галоўнае месца адведзена пад вясёлкавыя «фотажабы» расейскага прэзыдэнта. На момант напісаньня нататкі, заклік прыйсьці ў цэнтар Амстэрдама ў маляўнічай вопратцы і выказаць стаўленьне да расейскага заканадаўства аб забароне на гей-прапаганду падтрымалі 3300 чалавек.

Апублікаваць карцінку зь вясёлкавым Пуціным могуць на сайце ўсе ахвочыя. Як гэта звычайна бывае, сярод шэрагу саматужных і грубых работ пэрыядычна сустракаюцца па-сапраўднаму сьмешныя.

У Нідэрлянды Пуцін прыляціць зь Нямеччыны, дзе сустрэнецца з канцлерам Ангелай Мэркель і адкрые Прамысловы кірмаш у Гановэры. У Галяндыі ён павінен паўдзельнічаць у адкрыцьці Году Расеі ў Нідэрляндах і Году Нідэрляндаў у Расеі і сустрэцца з прэм'ерам краіны Маркам Рутэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG