Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях плянуюць па традыцыйным маршруце


Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне аргкамітэту чарговага Чарнобыльскага шляху.

На паседжаньні быў узгоднены тэкст заяўкі ў Менскі гарвыканкам, якую перададуць 8 красавіка«, — паведамілі ў прэсавай службе руху «За свабоду».

Заяўку на правядзеньне акцыі падпішуць прадстаўнікі руху «За свабоду», АГП, БХД, арганізацыі «Экадом», партыі БНФ і БСДП (Грамада).

Паводле традыцыі прадстаўнікі беларускай апазыцыі плянуюць правесьці «Чарнобыльскі шлях» у Менску 26 красавіка, у дзень гадавіны аварыі на ЧАЭС.

«Арганізатары просяць гарадзкія ўлады дазволіць шэсьце па цэнтральных вуліцах Менску і мітынг. Таксама яны просяць даць дазвол на выкарыстаньне падчас шэсьця адной паласы праезнай часткі вуліцы Сурганава і аказаць садзейнічаньне ў выкарыстаньні гукаўзмацняльнай апаратуры», — паведамілі ў руху «За свабоду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG