Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рапарце паліцыі адносна Класкоўскай дзьве розныя гісторыі


Ханс Брэдбэрг, адзін з адвакатаў Вольгі Класкоўскай, паведаміў падрабязнасьці інцыдэнту, празь які жанчына апынулася ў турме:

«Паліцыя прыйшла ў кватэру, дзе яны жылі разам з мужам. І пабачыла, што ён паранены нажом. Паводле паліцэйскага рапарту, ёсьць дзьве гісторыі. Муж кажа, што яна прыняла алькаголь і лекі і напала на яго, калі ён спаў. Вольга кажа, што яна нічога ня памятае.

Цяпер яна падазраецца ў спробе забойства. Вы ведаеце, што яны змагаліся паміж сабой за дзіця. Два месяцы яна дзіцяці ня бачыла, пасьля яны тыдзень жылі разам, і вось такое здарылася.

Цяпер праводзіцца дасьледаваньне яе псыхічнага і фізычнага стану. Вынікі таксыкалягічнай экспэртызы яшчэ невядомыя».

Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка і зьмясьцілі ў швэдзкую турму паводле абвінавачаньня ў спробе забойства свайго мужа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG