Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: шахцёры заблякаваныя пад зямлёй


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

18 гарнякоў заблякаваныя ў капальні пасьля землятрусу, які адбыўся на паўднёвым захадзе Польшчы.

Шахцёры знаходзяцца на глыбіні 600 мэтраў.

Выратавальныя працы былі часова спыненыя пасьля таго, як на месцы аварыі здарылася некалькі апоўзьняў.

Кампанія, якой належыць капальня, кажа, што запасаў кіслароду пад зямлёй хопіць на 9 гадзінаў.

Капальня «Рудня» знаходзіцца за 400 кілямэтраў ад Варшавы, ў Сылезіі, непадалёк ад мяжы Польшчы з Нямеччынай і Чэхіяй.

«Рудня» належыць кампаніі KGHM, якая кантралюецца дзяржавай.

KGHM зьяўляецца другім паводле велічыні здабытчыкам медзі ў Эўропе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG