Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станкевічаў ген


Юрка Станкевіч
Юрка Станкевіч

Сёньня адзначае свае 85-я ўгодкі Юрка Станкевіч, нашчадак славутага беларускага роду асьветнікаў і грамадзка-культурных дзячоў.

У Празе ўвечары гэтую дату разам зь імяніньнікам адзначае беларуская грамада. Зь Юркам Станкевічам пагутарыла Алена Ціхановіч.

Сярод іншага, размова пра тое, ці мае шанцы беларуская мова захавацца ў эмігранцкіх сем’ях, колькі суполак патрэбна за мяжой, ці атрымаюць беларусы статус нацменшасьці ў Чэхіі і якая з гэтага карысьць.

Гутарку слухайце тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:44 0:00
Наўпроставы лінк

Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні ў сям’і вядомага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. На інжынэра вывучыўся ў ЗША, дзе пазьней і працаваў, атрымаў грамадзянства. На пэнсію пераехаў у Прагу. Сябра Рады БНР, заснавальнік суполкі «Пагоня». Сузаснавальнік і галоўны рэдактар адзінага ў сьвеце часопіса пра Беларусь па- ангельску Belarusian Review, выдае таксама электронны часопіс Крывія. Запачаткаваў дзейнасьць у Празе беларускай клюбоўні, якую падтрымлівае фінансава. Новае памяшканьне, адрамантаванае талакой, адкрываецца да Дня Волі. Напісаў падручнік па гісторыі Беларусі для беларускіх школ за мяжою, уклаў беларускую чытанку. Арганізатар беларускай нядзельнай школы ў Празе.
Архіўнае сямейнае фота – Станкевічы па прыезьдзе ў ЗША ў 1949 годзе. Янка Станкевіч, яго сыны Вячка, Юрка, жонка Марыя, сьпераду – малодшы сын Богуш.
Архіўнае сямейнае фота – Станкевічы па прыезьдзе ў ЗША ў 1949 годзе. Янка Станкевіч, яго сыны Вячка, Юрка, жонка Марыя, сьпераду – малодшы сын Богуш.

Беларуская нядзельная школа ў Нью-Ёрку, канец 1950-х гадоў. У першым радзе настаўнікі: Аляксандар Орса, Юрка Станкевіч, япіскап Васіль (Тамашчык), Міхась Тулейка, Янка Станкевіч
Беларуская нядзельная школа ў Нью-Ёрку, канец 1950-х гадоў. У першым радзе настаўнікі: Аляксандар Орса, Юрка Станкевіч, япіскап Васіль (Тамашчык), Міхась Тулейка, Янка Станкевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG