Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі маеце ўклады ў Кіпры, пасьпяшайцеся

абноўлена

Кіпр баіцца масавага адтоку капіталаў пасьля прымусовай рэструктурызацыі ўкладаў, у сувязі з чым Цэнтрабанк Кіпра забараніў любыя плацяжы і пераводы мясцовым банкам, паведамляе ВВС.

Раней урад Кіпру абвясьціў, што на патрабаваньне Эўразьвязу ўводзіць збор з усіх дэпазітаў, размешчаных у краіне. З укладаў да 100 тыс. эўра (130 тыс. даляраў) кіпрыётам, а таксама ўсім тым, хто захоўвае грошы ў мясцовых банках, неабходна будзе заплаціць 6,75%, з астатнім — 9,9%.

Падатак зьяўляецца адной з абавязковых умоў прадстаўленьня Кіпру экстранага пакету дапамогі ад МВФ і ЭЗ у памеры 10 млрд. эўра.

Паступаюць паведамленьні аб тым, што тысячы кіпрыётаў выстраіліся ў чэргі да банкаматаў, каб пасьпець зьняць грошы да аўторка, калі пагадненьне аб увядзеньні падатку можа ўступіць у сілу.

Таксама паведамлялася, што ў шматлікіх банкаматах гатоўка хутка скончылася, іншыя банкі рэзка абмежавалі максымальную суму выдачы.

Між тым кіпрскае агенцтва навінаў са спасылкай на тамтэйшы Цэнтральны банк паведаміла, што банкаматы кіпрскіх банкаў працуюць нармальна і спраўна забясьпечваюцца валютай.

Каб новы збор ўступіў у сілу, неабходна, каб яго ўхваліў парлямэнт. Першапачаткова чакалася, што парлямэнтары абмяркуюць пытаньне аб падатку ў нядзелю, аднак затым пасяджэньне было перанесена на панядзелак.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі запэўніваюць, што ніводзін патэнцыйны трымальнік дэпазытаў зь ліку беларусаў не выказваў прэтэнзіі да кіпрскіх уладаў з прычыны немагчымасьці атрымаць свае грошы. Пры гэтым прадстаўнік ведамства Андрэй Савіных падкрэсьліў, што беларусы ў масе сваёй трымаюць зьберажэньні ў айчынных банках, а не дзесьці за мяжой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG