Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Лукашэнкам у Сынгапур прыляцелі 80 чалавек


Інданэзійскія СМІ паведамляюць, што Лукашэнка прывёз з сабой дэлегацыю з 80 чалавек — у асноўным кіраўнікоў прадпрыемстваў і чыноўнікаў. Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Інданэзіі. «У плянах — падпісаньне сямі пагадненьняў», — паведаміў амбасадар Беларусі Ўладзімер Лапата-Загорскі.

У аўторак першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка выступіць на беларуска-інданэзійскім бізнэс-форуме ў Джакарце. У беларускай дэлегацыі — прадстаўнікі трактарабудаўнічай, калійнай і горназдабыўной прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, ваенныя спэцыялісты.

Інданэзія ўжо імпартуе зь Беларусі калійныя ўгнаеньні, горна-шахтавае абсталяваньне і шыны для цяжкіх транспартных сродкаў зь Беларусі.

Рэкордна высокім двухбаковы таваразварот быў у 2011 годзе: $ 163.030.000. У 2012 ён скараціўся на 44 адсоткі.

Інданэзія — 4-я па колькасьці насельніцтва краіна сьвету. 33 гады ёй кіраваў дыктатар Сухарта, у 1998 пасьля масавых забурэньняў ён быў вымушаны абвясьціць пра сваю адстаўку. Пасьля гэтага краіна перайшла да дэмакратыі.

20-22 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зь дзяржаўным візытам наведае Сынгапур, дзе плянуюцца яго сустрэчы з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам гэтай краіны.

Паводле зьвестак Белстату за студзень 2013 года таваразварот Беларусі і Сінгапура склаў 3 мільёны 35 тысяч даляраў, Беларусі і Інданэзіі – 7 мільёнаў 724 тысячы даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG