Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова думае пра дэнамінацыю


Надзея Ермакова, архіўнае фота
Надзея Ермакова, архіўнае фота

Кіраўніца Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова лічыць мэтазгодным правядзеньне дэнамінацыі беларускага рубля ў 2014 годзе. Але пры ўмове абмежаваньня інфляцыі ў 2013 годзе на ўзроўні прагнозных 12%.

«Я думаю аб дэнамінацыі, але пакуль інфляцыя гэта не дазваляе зрабіць. Калі ў нас атрымаецца інфляцыю ўтрымаць у гэтым годзе на ўзроўні 12%, то я лічу мэтазгодным правесьці дэнамінацыю ў наступным годзе», — цытуе Ермакову агенцтву Інтэрфакс.

Ермакова лічыць нерэальным ўвядзеньне расейскага рубля ў Беларусі ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

«Казаць пра ўвядзеньне адзінага рубля можна будзе толькі пасьля вырашэньня ўсіх асноўных эканамічных пытаньняў. Аб адзіным рублі весьці размовы рана, Цэнтрабанк Расеі так таксама лічыць», — сказала Ермакова.

Старшыня Нацбанку: МВФ нам крэдыту не дасьць


Але пры гэтым беларускія ўлады зьбіраюцца зноў прасіць крэдыт у Міжнароднага валютнага фонду. Гэтае пытаньне старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова будзе ўздымаць 15 сакавіка падчас сустрэчы зь місіяй МВФ у Менску.

"Але гэта нерэальна, каб зь імі дамовіцца", - заявіла на прэс-канфэрэнцыі Ермакова. Яна паскардзілася, што "мы кожны раз падымаем гэтую тэму, але яны кожны раз яе прыгожа абыходзяць".

З 14 па 25 сакавіка ў Менску знаходзіцца аглядная місія МВФ.

Раней беларускія ўлады заяўлялі, што Эўразьвяз і ЗША, якія захоўваюць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, блякуюць вылучэньне Менску новых крэдытаў МВФ па палітычных матывах.

Крэдыт stand-by на $ 3,5 млрд. Беларусь атрымала ад МВФ у пэрыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG