Выданьне адзначае, што перадавыя часткі паўночнакарэйскіх узброеных сілаў, у тым ліку, стратэгічныя ракетныя войскі, знаходзяцца ў поўнай баявой гатовасьці і толькі чакаюць апошняга загаду перайсьці ў наступ.
Публікацыя зьявілася ў пэрыяд новага абвастрэньня на Карэйскай паўвысьпе. На днях, пасьля таго, як Рада Бясьпекі ААН ухваліла ўзмацненьне санкцыяў супраць КНДР, Пхэньян прыгразіў ануляваць усе пагадненьні аб ненападзе з Паўднёвай Карэяй. Улады Паўночнай Карэі ня выключылі таксама нанясеньня папераджальнага ядзернага ўдару па сваіх «ворагах».
Тым часам, на панядзелак прызначаны чарговы этап вайсковых вучэньняў, якія Паўднёвая Карэя праводзіць сумесна са Злучанымі Штатамі.