Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая хімія: Улады не пачулі голасу сьветлагорцаў


У Сьветлагорску распачата будаўніцтва заводу беленай сульфатнай цэлюлёзы. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, які знаходзіўся на Гомельшчыне.

Плянуецца, што ў 2015 годзе завод будзе выпускаць 400 тысяч тон беленай сульфатнай цэлюлёзы. Кантракт будаўнічага падраду амаль на 864 мільёны даляраў заключаны паміж Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінатам і ААТ «Кітайская карпарацыя інжынэрынгу САМС».

Летась жыхары гораду сабралі звыш 10 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва яшчэ аднаго хімічнага прадпрыемства. Подпісы былі накіраваныя ў адміністрацыю прэзыдэнта, Саўмін і амбасаду Кітаю, на чый крэдыт у Сьветлагорску ўзводзіцца завод беленай цэлюлёзы. Аднак меркаваньні грамадзкасьці пад увагу ня былі ўзятыя.

Пазыцыя ўладаў і дырэкцыі цэлюлёзна-кардоннага камбінату такая: ніякай шкоды для экалёгіі й здароўя людзей новая вытворчасьць не прынясе, бо на заводзе будзе ўжывацца сульфатны спосаб адбельваньня цэлюлёзы без выкарыстаньня малекулярнага хлёру.

Адмоўную дэмаграфічную сытуацыю ў горадзе, высокую сьмяротнасьць і рост захворваньняў улады тлумачаць агульнай тэндэнцыяй у рэгіёне і краіне ў цэлым.
Грамадзкі актывіст і адзін з ініцыятараў збору подпісаў супраць будаўніцтва новага хімічнага прадпрыемства Тэльман Масьлюкоў нагадвае, што нават па афіцыйных зьвестках, якія ўключаны ў справаздачу ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе, колькасьць шкодных рэчываў, што выкідваюцца ў Сьветлагорску ў атмасфэру, пасьля ўвядзеньня новага заводу павялічыцца ў 10 разоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG