Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя: на зьмену прэзыдэнту прыйшла прэзыдэнтка


Парк Джын Хэ, першая жанчына-прэзыдэнт Паўднёвай Карэі, прыведзеная да прысягі 25 лютага.

Пасьля інаўгурацыі, 61-гадовыя кіраўніца Паўднёвай Карэі заклікала КНДР адмовіцца ад сваіх ядзерных амбіцыяў і перастаць марнаваць свае абмежаваныя рэсурсы на ўзбраеньне.

Падчас выбарчай кампаніі Парк Джын Хэ паабяцала супрацоўнічаць з Паўночнай Карэяй, калі тая спыніць сваю ядзерную праграму.

Парк Джын Хэ зьяўляецца старэйшай дачкой Пак Чжон Хі, які кіраваў Паўднёвай Карэяй з 1964 па 1979 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG