Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна ўтварэньня сакратарыяту БНР, суд за кветкі на магілу Фалькоўскага і дзень нараджэньня Валера Мазынскага


Валеры Мазынскі
Валеры Мазынскі

Бліц-агляд падзеяў 20 лютага 2013 году.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У сераду, 20 лютага, у Лідзе адбудзецца суд над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадзкага аб’яднаньня “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Суд за ўскладаньне кветак на месцы пахаваньня ксяндза Адама Фалькоўскага. Гэта чарговая адміністрацыйная справа за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году.

Незалежнаму тэлеапэратару Аляксандру Баразенку прыйшла позва з патрабаваньнем зьявіцца 20 лютага ў Менскую гарадзкую пракуратуру «ў межах праверкі». У дакумэнце не гаворыцца, якія працэсуальныя дзеяньні чакаюць журналіста.

Аляксандар Баразенка атрымлівае ўзнагароду ад Хартыі 97
Аляксандар Баразенка атрымлівае ўзнагароду ад Хартыі 97

У кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная выхаду кніжнай сэрыі "Я кнігу маю". Пачатак у 13.00. Тэл. (44) 723-65-74

III Менскі фэстываль маладога кароткамэтражнага кіно ONE SHORT FILM FEST будзе праходзіць у кафэ LOFT (вул. П.Броўкі, 22). Арганізатары абяцаюць паказаць конкурсную і пазаконкурсную праграму, якая будзе суправаджацца абмеркаваньнямі і ацэнкамі экспэртаў. Гледачам будуць прадстаўленыя гульнявыя і дакумэнтальныя фільмы, кліпы і аўтарскае кіно. Праграма пачнецца у 19.00.

КАНЦЭРТ. Эксклюзыўная прэзэнтацыя Мікалая Аруцюнава & Со у сумесным праекце Варвары Блюзу. Клюб Гудвін, 20:00

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1918: У Мінску створаны Народны сакратарыят (першы ўласна беларускі ўрад).

Народны Сакратарыят БНР, 1918
Народны Сакратарыят БНР, 1918



1951 — нарадзіўся Гордан Браўн — брытанскі (шатляндзкі) палітык, лейбарыст, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі з 27 чэрвеня 2007.

Былы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Гордан Браўн
Былы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Гордан Браўн


1947 — нарадзіўся Валеры Мазынскi, беларускі тэатральны рэжысэр. Тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся 20 лютага 1947 году ў вёсцы Вялікае Стахава Барысаўскага раёну. Быў галоўным рэжысэрам Беларускага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску. Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якога быў восем гадоў да самага яго закрыцьця ўладамі. Апошні свой спэктакль «На дне» (паводле М.Горкага) Валеры Мазынскі паставіў у камэры турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў 10 сутак арышту пасьля затрыманьня на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. У 2008 годзе зьняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя».



1962 — нарадзіўся Аляксей Шэдзько, беларускі музыка, актор тэатру і кіно. Нарадзіўся 20 лютага 1962 году ў Менску. Скончыў у 1984 годзе Менскі тэатральны інстытут. У 1999 году стварае групу «Сестра». Усяго за музычную кар’еру з 1991 году запісаў 10 кружэлак. У цяперашні час пасьпяхова выступае з канцэртамі ў Менску і іншых гарадах, удзельнічае ў некалькіх тэатральных пастаноўках.

1967 — нарадзіўся Курт Дональд Кабейн — вакаліст і гітарыст вядомага амэрыканскага гурта Nirvana, а таксама яе лідар і духоўны цэнтар.

20 лютага — Сусьветны дзень сацыяльнай справядлівасьці.

ЦЫТАТА

Курт Кабэйн
Курт Кабэйн
Усё маё жыцьцё я ня верыў тым рэчаў, пра якія пішуць у падручніках гісторыі, і большасьці з таго, чаму мяне вучылі ў школе. Але цяпер я раблю выснову, што ня маю права меркаваць пра кагосьці, грунтуючыся толькі на тым, што я прачытаў у кнігах. Я ня маю права наогул пра што-небудзь меркаваць. Такі ўрок, які я вывучыў ...
Курт Кабэйн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG