Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Грабеншчыкоў: Музыка не павінен быць палітычнай жывёлінай

абноўлена

Барыс Грабеншчыкоў: Музыка не павінен быць палітычнай жывёлінай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:44 0:00
Наўпроставы лінк

Барыс Грабеншчыкоў: Музыка не павінен быць палітычнай жывёлінай

Расейскі рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў выказаў сваё стаўленьне да існаваньня ў Беларусі так званых чорных сьпісаў музычных гуртоў і выканаўцаў:


«Натуральна, што як чалавек, які даволі доўгі час узначальваў наш чорны сьпіс, я магу сказаць, што чорныя сьпісы існуюць усюды па розных прычынах: палітычных, эканамічных і гэтак далей. Галоўнае, каб гэтых людзей у чорных сьпісах не пазбаўлялі свабоды перамяшчэньня. Як толькі музыка становіцца палітычнай жывёлінай, ён губляе свой першапачатковы сымбаль музыкі і творцы з простай прычыны: творча ня можа быць грамадзянінам нейкай дзяржавы, чальцом нейкай партыі ці належаць да нейкай палітычнай групоўкі. Бо тады ён не ад усіх, а толькі ад нейкай часткі. А мы павінны быць ад усіх».

Барыс Грабеншчыкоў неаднаразова выказваў падтрымку беларускім палітвязьням. У 2004 ён зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць з турмы гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева, у 2012 падпісаў ліст у падтрымку Алеся Бяляцкага.

Сачыце за сайтам «Свабоды»


Даведка «Свабоды»: Чорныя сьпісы» беларускіх музыкаў

2 сакавіка 2011 году ў інтэрнэце зьявіўся сьпіс з 30 дзеячаў мастацтва і культуры і 15 калектываў, якія выказваліся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і патрабавалі вызваленьня палітвязьняў. Пра гэтых асобаў забаронена ўзгадваць у эфіры і на старонках дзяржаўных СМІ.

У меркаваны «чорны сьпіс» трапілі гурты «Ляпіс Трубяцкой», «Палац», «Крама», «NRM», «Нэйра Дзюбель», «Крамбамбуля», «Нака», сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, драматург Андрэй Курэйчык, калектыў паўпадпольнага "Свабоднага тэатру «на чале зь Мікалаем Халезіным і Натальляй Калядой, пісьменьніца Вольга Іпатава, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, сябры Рады беларускай інтэлігенцыі, паэты Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі, мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін, драматург Уладзімер Халіп, кінарэжысэры Юры Хашчавацкі і Ўладзімер Колас.

Міністэрства інфармацыі Беларусі катэгарычна абвяргае існаваньне «чорнага сьпісу» забароненых да згадваньня ў дзяржаўных СМІ дзеячоў культуры.

«Чорныя сьпісы»: прывітаньне з 2004 году

Ад лета 2004 году некаторыя беларускія гурты і выканаўцы маюць праблемы з арганізацыяй выступаў.

Прычынай адмоваў у пляцоўках стаў канцэрт, які арганізавалі дэпутаты парлямэнцкай групы «Рэспубліка» да Дня незалежнасьці й 10-годзьдзя кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў 2004 годзе.

Акцыя адбылася 21 ліпеня 2004-га пад лёзунгам «Не — трэцяму тэрміну». Тады ў канцэрце ўдзельнічалі: «N.R.M.», «Нэйра Дзюбель», «Палац», Аляксандар Памідораў ды іншыя.

Аднак пазьней Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць, што такі канцэрт адбыўся.

У 2007 годзе Алег Хаменка разам з музыкамі Лявонам Вольскім, Ігарам Варашкевічам, Пітам Паўлавым і Аляксандрам Кулінковічам мелі сустрэчу ў Адміністрацыі прэзыдэнта. Тагачасны кіраўнік Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі Алег Праляскоўскі паабяцаў зьняць забароны, а са свайго боку папрасіў музыкаў ня граць на акцыях апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG