Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта злавілі на блакітных ёлках


Адміністрацыя прэзыдэнта
Адміністрацыя прэзыдэнта

Сьледчы камітэт Беларусі на запыт Свабоды прадаставіў інфармацыю пра тры крымінальныя справы, зьвязаныя зь дзейнасьцю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта.

Управа Сьледчага камітэту па Менску пачала справу супраць намесьніка начальніка Галоўнай управы па абслугоўваньні дыпкорпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс».

Чыноўніка падазраюць у тым, што ён скраў саджанцы блакітнай елкі, якія пазьней прадаў. Сума стратаў — крыху больш за 1 мільён 400 тысяч рублёў.

СК таксама расьследуе справы, зьвязаныя з заключэньнем дамовы субпадрад на рэканструкцыю будынку Савету рэспублікі. Заказчыкам выступала Галоўная ўправа капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта.

Абодва злачынствы палягалі ў тым, што прадстаўлялася дакумэнты для аплаты, якія ўключалі яўна завышаныя кошты работ, а таксама зьвесткі пра працы, якія насамрэч зусім не выконваліся. І з гэтага вынікае, што ў афіцыйныя дакумэнты ўносіліся несапраўдныя зьвесткі.

Страты бюджэту — 450 і 300 мільёнаў рублёў адпаведна.

У злачынствах падазраюцца кіраўнікі і працаўнікі фірмаў, якія заключылі дамовы субпадраду.

СК таксама правярае вэрсію пра дачычнасьць чыноўнікаў Управы капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў да махлярства, паведамілі Свабодзе ў Сьледчым камітэце.

Падчас нарады 8 лютага кіраўнік справамі прэзыдэнта Віктар Шэйман паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што Сьледчы камітэт распачаў тры крымінальныя справы аб датычнасьці службовых асоб галоўнага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва, галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня да злачынстваў — крадзяжу бюджэтных сродкаў.

Таксама ён заявіў, што адносна шэрагу службовых асобаў падначаленай яму структуры праводзіцца праверка Камітэту дзяржбясьпекі з падазрэньнем у карупцыйных злачынствах. Карэспандэнту Свабоды ў КДБ паведамілі, што адносна былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Корбута крымінальнай справы там не вядуць і мерапрыемстваў адносна яго не праводзяць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG