Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пойдуць атрады на дэманстрантаў?


У БРСМ заяўляюць, што ў Беларусі створана 419 моладзевых атрадаў аховы правапарадку, яны аб’ядноўваюць больш за 15 тысяч чалавек.

Іх апранаюць у адмысловую форму і трэніруюць на базе вайсковых частак і ўстановаў сілавых ведамстваў.

На практыцы сябры атрадаў ужываюць свае ўменьні ў ахове грамадзкага правапарадку, патрулюючы вуліцы ў цэнтры Менску, асабліва калі там ладзяцца апазыцыйныя акцыі.

Давяраць масавасьці такіх атрадаў ня варта, гэта чарговая паказуха, — лічыць былы міліцыянт Мікалай Казлоў.

«Яны могуць убірацца ва ўсё што заўгодна. Але толькі пытаньне — за чый кошт гуляем? А наагул, гэта хутчэй дае пэрспэктыву вырашэньня шкурнага пытаньня», — кажа Казлоў.

Сапраўды, сябры атрадаў БРСМ зь ліку студэнтаў маюць прыбаўку да стыпэндыі альбо перавагу на месца ў інтэрнаце. А таксама — ільготы пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сілавога профілю. Дарэчы, кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка ўжо заявіў, што для працы ў КДБ і МУС патрэбная рэкамэндацыя БРСМ. Таму, маўляў, «у гэтым пляне будзе ўзмацняцца роля моладзевай арганізацыі».

Атрады паказваюць па тэлевізары, яны праводзяць свае паказальныя мерапрыемствы, якія нагадваюць пра савецкія часы. І хоць БРСМ, ствараючы такія атрады, спасылаецца на пэўныя законы, праваабаронцы маюць свае пытаньні.

«Ахова грамадзкага парадку патрабуе прафэсіяналізму. Я баюся, што гэта можа прывесьці да непажаданых рэчаў, калі, да прыкладу, будзе прымененая фізычная сіла. А хто яе можа прымяняць і якія яе межы? Паводле закону гэта могуць рабіць супрацоўнікі міліцыі. І грошы зь дзяржаўнага бюджэту на гэта трацяцца, і ў нас і так зашмат міліцыі. А тут яшчэ атрады. І, вядома, заўсёды застаецца магчымасьць выкарыстаньня іх у іншых мэтах, гэткіх хунвэйбінаў. Нацкаваць іх на каго-небудзь, на якую-небудзь дэманстрацыю», — кажа юрыст Валянцін Стэфановіч.

БРСМ: сьвята «без паняція»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG