Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дагаворныя матчы ў беларускім футболе — усё «пад коўдрай»


Руслан Бацянкоў
Руслан Бацянкоў

Паліцэйская служба Эўразьвязу, Эўрапол, знайшла доказы сотняў дагаворных матчаў ў Эўропе, Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амэрыцы. Ці магчымае існаваньне такіх матчаў у беларускім футболе? Чаму ў Беларусі, у адрозьненьні ад Расеі, Італіі, Нямеччыны, не чуваць гучных скандалаў на гэтай глебе? На гэтыя пытаньні адказвае спартовы аглядальнік кампаніі БелаПАН Руслан Бацянкоў.

— Ці магчыма існаваньне такіх матчаў у беларускім футболе? Здаецца, вялікіх публічных скандалаў на гэтую тэму не было, але ці азначае гэта, што ў футболе няма такой зьявы?

— Я лічу, што дагаворныя матчы ў беларускім футболе існуюць. Іншая справа, што які футбол — такія і хабары. Тут няма такіх грошай, якія ходзяць у Расеі ці Заходняй Эўропе.

Пра такія матчы нашы мэдыя пісалі, але так званай «эзопавай мовай». Ніхто не называе сапраўдных імёнаў, бо калі гэта зробіш, давядзецца адказваць за свае словы. А тое, што ёсьць такія матчы, даказваюць фінішныя адрэзкі футбольнага першынства, хаця гэта здараецца ня кожны год. Але здараюцца такія сытуацыі, калі розьніца паміж камандамі складае некалькі пунктаў, і для некаторых трэнэраў і кіраўнікоў клюбаў ёсьць сэнс рызыкнуць.

Зь іншага боку, можна «працаваць з судзьдзямі» — грошамі ці аўтарытэтам. Але гэта ўсё ў нас «пад коўдрай», на жаль.

У Беларусі няма сапраўднай моцнай спартовай прэсы, яна ня мае такога ўплыву, як у Эўропе

— У Расеі праблема дагаворных матчаў пранікла нават на старонкі ня толькі спартовых выданьняў, яна шырока абмяркоўваецца ў грамадзтве. У Беларусі звычайнаму чалавеку такая інфармацыя ня трапіцца, чаму?

— Бо ў Беларусі няма сапраўднай моцнай спартовай прэсы, яна ня мае такога ўплыву, як у Эўропе. Проста няма каму «капа́ць». Беларускі футбол — гэта такая маленькая вёска, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. І журналісты часам проста шкадуюць і трэнэраў і гульцоў, не аддзяляюць чалавечага ад прафэсійнага.

Што да праваахоўных органаў, то ў іх тут некалькі іншыя задачы. Лічыцца, што спорт знаходзіцца пад дзяржаўных дахам, таму нічога такога адбывацца ня можа. Аказваецца, такое можа быць. Магчыма, праваахоўныя органы проста ня маюць дастаткова паўнамоцтваў, каб «капа́ць» у гэтай праблеме.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG