Каля сядзібы-музэю Касьцюшкі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек: мясцовыя чыноўнікі, дыпляматы ЗША, Літвы і Польшчы, апазыцыйныя палітыкі і мясцовыя жыхары.
Да мэмарыяльнага каменя ў гонар Касьцюшкі ўсклалі вянкі і кветкі. На вянку ад мясцовых уладаў — чырвона-зялёныя стужкі. Івацэвіцкія актывісты разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг. Ніякай рэакцыі з боку міліцыянтаў на гэта не было.
Пасьля ўскладаньня кветак адбылася экскурсія па сядзібе-музэі, пасьля чаго госьці разьехаліся.
За імпрэзай назіралі міліцыянты і людзі ў цывільным. Прысутных здымалі на камэру, затрыманьняў не было.