Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве занепакоеныя вайсковай актыўнасьцю Беларусі


У Літве занепакоеныя няпоўнай інфармацыяй пра вучэньні «Захад-2013», якія плянуюцца Беларусьсю і Расеяй побач зь Літвой.

«Разумеючы, што вайсковыя вучэньні — сувэрэннае права кожнай дзяржавы, мы спадзяемся на адкрытыя і празрыстыя адносіны з нашымі суседзямі. Няпоўная інфармацыя пра вучэньні непадалёк ад мяжы Літвы можа выклікаць пэўны асьцярожны адказ. Мы ўдзячныя за рашэньне ў мінулым запрашаць нашых вайсковых назіральнікаў на такія падзеі і віталі б рашэньне працягнуць гэтую практыку ў будучыні», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў міністэрстве абароны Літвы.

Міністар абароны Літвы Юозас Олекас (Juozas Olekas) заявіў, што некаторыя элемэнты вайсковых вучэньняў, якія плянуюцца Беларусьсю і Расеяй побач зь Літвой, накіраваныя супраць суседзяў.

«Гэтага не павінна быць», — сказаў міністар у інтэрвію BNS.

Паводле яго слоў, вайсковая актыўнасьць Расеі ў рэгіёне Балтыйскага мора патрабуе дадатковай увагі.

Беларусь і Расея плянуюць правесьці ў верасьні сумесныя вучэньні стратэгічнага ўзроўню «Захад-2013». Пра сцэнар вучэньняў пакуль афіцыйна не паведамлялася. Аднак ёсьць здагадка, што яны будуць нагадваць вучэньні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс, паведамляе Інтэрфакс. Паводле Мінабароны Літвы, у іх сцэнары быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвэнтыўны ядзерны ўдар па Варшаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG