Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаварыў пра дзяржаўны доўг — «прайдзёмце» ў КДБ

абноўлена

Аляксандар Мех
Аляксандар Мех

У Кобрыні грамадзкага актывіста і прадпрымальніка Аляксандра Меха затрымалі за тое, што ён у чарзе на флюараграфію ў мясцовай паліклініцы распавядаў пра памер дзяржаўнага доўгу Беларусі.

Ён таксама выказаў меркаваньне, што яшчэ сёньняшнія дзеці будуць аддаваць дзяржаўныя пазыкі.

«У чарзе было даволі шмат людзей — 25-30. Мяне добра ведаюць, часта падыходзяць паразмаўляць. Гэтым разам гутарка закранула праблему зьнешняга дзяржаўнага доўгу», — распавёў Аляксандар Мех.

Да Меха падышоў супрацоўнік міліцыі ў цывільным Анатоль Джыга, які вывеў грамадзкага актывіста з паліклінікі.

Джыга стаў тэлефанаваць у мясцовы аддзел КДБ. Меха прывезьлі ў міліцыю Кобрынскага раёну, дзе зь ім правёў гутарку супрацоўнік КДБ.

Пасьля маёр міліцыі Анатоль Джыга склаў рапарт, а Аляксандр Мех напісаў тлумачальную.

«Супрацоўнік КДБ не размаўляў са мной на тэму, якую я ўзьняў у чарзе ў паліклініцы. Я сказаў бы, што ён задаваў пытаньні агульнага характару, кшталту, як у мяне справы. Я ня стаў нічога адказваць і параіў супрацоўніку вывучыць дзяржаўную мову — беларускую», — адзначыў Аляксандр Мех.

Пасьля гэтага Аляксандра Меха адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG