Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Розэнблюм пра перамовы ЗША і Расеі ў справе Беларусі


Сустрэчай зь лідэрамі сямі дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў сёньня ўдзень скончылася кароткая рабочая паездка ў Беларусь каардынатара амэрыканскай дапамогі Эўропе і Эўраазіі (бюро Эўрапейскіх і Эўразійскіх зносін Дзярждэпартамэнту ЗША) Даніэля Розэнблюма. Ён курыруе праграмы Дзярждэпартамэнту ў Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ўдзельнічаў у сустрэчы, распавёў карэспандэнту «Свабоды»:

«Я скарыстаўся магчымасьцю і задаў некалькі пытаньняў. Спачатку: ці будуць з прызначэньнем новага кіраўніка Дзярждэпартамэнту нейкія новыя пасланьні да Беларусі? А таксама папрасіў пракамэнтаваць апошнія паведамленьні амэрыканскіх СМІ пра тое, што ці то ў Абамы з Пуціным ужо ёсьць дамоўленасьць, ці то яны рухаюцца да яе, што постсавецкая прастора ёсьць зона адказнасьці Расейскай Фэдэрацыі?

Мне адказалі, што прыход спадара Кэры не азначае нейкіх рэзкіх зрухаў у амэрыканскай палітыцы адносна Беларусі. Многае залежыць яшчэ і ад таго, хто канкрэтна ўвойдзе ў каманду Кэры. Але з улікам таго, што зьнешнюю палітыку Амэрыкі ў значнай ступені вырашае Белы Дом, то тут будзе пераемнасьць і чакаць нейкіх неспадзяванак тут не прыходзіцца», — кажа Лябедзька.

«Што тычыцца постсавецкай прасторы, то было сказана, што яна адназначна не аддадзеная на водкуп Расеі. Гэта той пункт, які зьяўляецца дыскусійным паміж Белым Домам і Крамлём. І тут кампрамісаў быць ня можа», — пераказвае Лябедзька словы Розэнблюма.

У сустрэчы удзельнічалі таксама Ірына Вештардт, Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG