Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за фота з партрэтам Бяляцкага. Працяг сёньня


Сяргей Малашэнак
Сяргей Малашэнак

У Наваполацкім судзе на 29 студзеня заплянаваны працяг працэсу над Сяргеем Малашэнкам, мясцовым актывістам аргкамітэту партыі БХД.

Сяргея Малашэнка вінавацяць у несанкцыянаванай акцыі за тое, што ён сфатаграфаваўся з партрэтам Алеся Бяляцкага на ганках гараддзелу міліцыі і на таго самага гарсуду, дзе 29 студзеня будуць разьбіраць яго справу.

Судовы працэс распачаўся 24 студзеня. Доказам вінаватасці актывіста міліцыянты лічаць фотаздымкі, якія былі выкладзеныя на мясцовым незалежным сайце freeregion.info. Сяргей Малашэнак ня згодны з такім абвінавачаньнем. Ён кажа, што ён усяго толькі фатаграфаваўся, і гэты працэс ня быў пікетаваннем ці чымсьці падобным.

Судзіць актывіста судзьдзя Зоя Балаболава. Яна ж судзіла актывіста і мінулым разам — 8 кастрычніка 2012 году, калі Сяргей Малашэнак быў аштрафаваны на 300 тысяч рублёў (3 базавыя велічыні) за спробу павесіць расьцяжку «Свабоду палітзьняволеным!».

Малашэнку пагражае адміністрацыйны арышт або штраф.

Другі наваполацкі актывіст, Яўген Парчынскі, які таксама фатаграфаўся з партрэтам Бяляцкага ў руках, ужо аштрафаваны гарадзкім райсудом Наваполацку 24 студзеня на 500 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG