Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія будзе назіраць за Паўночнай Карэяй з космасу


Запуск касьмічнага шатла Endeavours 7 траўня 1992
Запуск касьмічнага шатла Endeavours 7 траўня 1992

Японія сёньня вывела на арбіту Зямлі 2 выведвальных спадарожнікі. Адзін з спадарожнікаў прызначаны для радарнага маніторынгу — ён здольны весьці назіраньне ва ўмовах моцнай воблачнасьці.

Другі спадарожнік абсталяваны сыстэмай аптычнага назіраньня. На думку назіральнікаў, гэта дазволіць Токіё ўзмацніць спадарожнікавую сыстэму назіраньня на тле росту напружанасьці вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі.

На мінулым тыдні ўлады КНДР заявілі, што працягнуць ядзерныя выпрабаваньні і запускі ракетаў, нягледзячы на рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, якія забараняюць такія дзеяньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG