Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Як пошуг маланкі» — фільм Міхася Чарняўскага


«Як пошуг маланкі» — фільм Міхася Чарняўскага
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:32:12 0:00
Наўпроставы лінк

«Як пошуг маланкі» — фільм Валерыя Мазынскага і Міхася Чарняўскага пра моладзевы антысавецкі супраціў, зьняты на замову тэлеканалу Белсат. Валеры Мазынскі ды Міхась Чарняўскі сустрэліся з удзельнікамі падпольля, якое кінула выклік сталінскай сыстэме. Фільм «Як пошуг маланкі», зьняты на замову тэлеканалу «Белсат», уключае ў сябе ўнікальную кінакроніку і дакумэнты, кінарэканструкцыю падзеяў, успаміны аднавяскоўцаў, а таксама былых паплечнікаў Лапіцкага: Юзіка Качаргі са Шчэціна, Леакадзіі Дамброўскай з Сопату, Зосі Лапіцкай з Гіжыцку, Зянона Ахрамовіча з Эльблёнгу, Тацяны Ашукоўскай з Расеі і, вядома, сястры Лапіцкага — Вольгі. У кожнага зь іх свая гісторыя, свой лёс. Галоўную ролю — Расьціслава Лапіцкага — сыграў 22-гадовы Уладзімір Шульжыцкі, кіраўнік смаргонскай суполкі «Моладзі БНФ». Паплечнікаў Лапіцкага ўвасобілі Дзяніс Лазар з Маладзечна, Юстына Саўка зь Менску, вайскоўцаў і спэцслужбоўцаў — Павал Гарадніцкі, Аляксей Кавалец, Аляксей Сюдак ды інш. Здымкі праходзілі ў Маладзечна, Вялейцы, Смаргоні, Вільні, вёсках і мястэчках.

XS
SM
MD
LG