Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч: Словы Лукашэнкі пра мае «злачынствы» перапалохалі суседа


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч
Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча ў магілёўскай калёніі наведаў адвакат. Жонка палітвязьня Марына Адамовіч паведаміла, што ён пачуваецца бадзёра, на ўмовы ня скардзіцца. Мікалай Статкевіч пасьля невялікага зьмякчэньня рэжыму атрымаў права на паўтары гадзіны шпацыру на сьвежым паветры і выкарыстоўвае гэтае права цалкам і кожны дзень, паведаміла Марына Адамовіч.

Паводле яе зьвестак, Мікалай Статкевіч і ягоны сукамэрнік 15 студзеня слухалі па радыё прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Адказваючы на пытаньне пра лёс палітвязьняў, Аляксандар Лукашэнка згадаў і Мікалая Статкевіча.

Марына Адамовіч: «Пажартаваў, што паколькі Лукашэнка прадставіў яго гэткім злачынцам, то сукамэрнік напалохаўся і зараз будзе патрабаваць, каб кожны дзень у камэры са Статкевічам залічваўся яму за 5 дзён».

Марыне Адамовіч таксама вядома, што Мікалай Статкевіч атрымаў ліст ад былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева. «Але зьмест ліста і як Мікалай яго камэнтуе, гэта мне невядома», — сказала «Свабодзе» Марына Адамовіч.

Раней на сайце Мікалая Статкевіча быў выстаўлены ягоны ліст з турмы, у якім палітвязень задае Ўладзімеру Някляеву шэраг пытаньняў адносна падзеяў напярэдадні Плошчы, увечары 19 сьнежня 2010 году. Ліст Статкевіча выклікаў вялікі рэзананс у інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG