Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двор i вулiца


Юрась Бушлякоў, Менск

У аўтэнтычнай беларускай мове вулiца, як правiла, – гэта ўсяго толькi праход, праезд, прастора памiж двума радамi дамоў. “Дзе хочаш гуляй, толькi на вулiцу не хадзi!” –так цi прыблiзна так мацеркi ў нас перасьцерагаюць сваiх дзяцей ад бяды, якая надарыцца можа на вулiцы. Значэньне месца, процiпастаўленага памяшканьню, перадае ў нашай мове другое слова – назоўнiк двор. Горача ня толькi на вулiцы – горача й па-за ёю, таму скажам, што горача на дварэ. Нас не было дома, гулялi ў парку – вярнуўшыся, мы скажам, што былi на дварэ. Спалучэньне на вулiцы выкарыстоўваем, калi гаворым пра тое, што сапраўды адбываецца на нейкай вулiцы: на вулiцы – дэманстрацыя, а на дварэ – дождж.

Такiм чынам, ужываем слова вулiца толькi зь яго першасным, праславянскiм значэньнем. Гаворым традыцыйна: вярнулiся з праходкi – былi на дварэ, на дварэ цёпла, на вулiцы шумна.
XS
SM
MD
LG