Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-18



Гракі аблачыняць неба маёй трывогай,
дах фабрычны па той бок ракі
неўзабаве чарнее ад маіх стрыманых крыкаў.
Сілуэт горада -
ганебная прапанова,
якая змушае празьмерна
чырванець саму атмасфэру;
трамваі, што зьнікаюць
са сьвятлом і журбой,
чалавек, што зьнікае
з самім сабой;
адно глядзець і потым магчыма
зьнікнуць самому,
з сабой забраўшы страх загусьцелы
і апошнюю стому:
мяне заўсягды турбуе
сустрэча чужых вачэй,
я хутчэй зьмяняюся,
чым хтосьці дзесьці перагортвае ліст.
Мая гадзіна шарая душыць далягляд.
Мая гадзіна шарая малюе ўсё ў чорным.
І сёньня, і ўчора,
Сонца адводзіць ад менска вока.
Да сьвітаньня далёка...

Пераклад Рыгора Барадуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG