Валанцёры сёньня займаліся добраўпарадкаваньнем урочышча. Пачалася адліга, і намёт падцякае, таму даводзіцца ўвесь час змагацца з вільгацьцю. Плянуецца, што заўтра ўрочышча наведаюць прадстаўнікі Ждановіцкага лясьніцтва. Яны вызначаць дзялянку ў лесе, дзе валанцёрам будзе дазволена валіць сухастой.
Сёньня некалькі разоў у Курапаты прыходзілі міліцыянты, цікавіліся адноўленай "лавай Клінтана", а потым хадзілі на курапацкі пагорак да мэмарыяльнага знаку.