Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 12 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Крыніца”, 1924 год. Зь вёскі Ізабэлін Дзісьненскага павету:

“Беларускасьць у нас расьце. Відаць гэта ўжо з таго, што калі ксяндзы-беларусы з пачатку выбараў у Сойм паддзержалі свой беларускі сьпісак, дык большая частка парафіян цёмная і несьвядомая баялася гэтага сьпіску, бо пад словам “беларускі” яна разумела нешта расейскае, бальшавіцкае і думала, што ксяндзы-беларусы такжа цягнуць за расейшчынай… Цяпер жа дзе ў парафіі ёсьць ксёндз-беларус, знайдзецца можа толькі 20 працэнтаў каталікоў, каторыя ішчэ не разумеюць, што яны беларусы і што іншая рэч народнасьць, а іншая рэлігія”.

“Беларуская газэта”, 1944 год. Пастанова Генэральнага камісара фон Готбэрга:

“На аснове параграфа 1 распараджэньня Дзяржаўнага Міністра для занятых усходніх абшараў аб выдаваньні законаў у Дзяржаўным Камісарыяце Остлянд ад 24 красавіка 1942 году пастанаўляю: 1. 7 красавіка (вялікая пятніца) і 10 красавіка (вялікодны панядзелак) зьяўляюцца для ўсіх працоўнымі днямі. 2. Вялікдзень праваслаўнай царквы будзе, не паводля прыкладу нямецкага Вялікадня, сьвяткавацца 16 і 17 красавіка 1944 году. Ад 12 гадзін (поўдня) вялікай сыботы да 12 гадзін (поўдня) вялікоднага панядзелка (ад 15 да 17 красавіка 1944 г.) мясцовае цывільнае насельніцтва не працуе… 4. У выпадку, калі мясцовае насельніцтва будзе працаваць у дні сьвята (15-17.04.44 г.), дык яно атрымоўвае дадатак да заробку ў памеры 50%”.

“Культура”, 1994 год:

“Сярод першых ластавак, якія прыляцелі да нас, дакладней да тых, што змаглі заплаціць за крэсла ў партэры Вялікага тэатра ажно 200 тысячаў “зайчыкамі”, — Барыс Майсееў са сваімі асляпляльнымі “лэдзі”. Ён, ханжамі ад мастацтва пазбаўлены магчымасьці працаваць на Бацькаўшчыне, вярнуўся каралём. Маэстра танца, лепшы артыст Расіі мінулага года, ушанаваны Гран-пры “Авацыя”, для сваіх землякоў даў у Мінску два прадстаўленні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG