Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: ДУМАЎ САМ САБЕ, ЧЫТАЎ САМОМУ САБЕ


Юрась Бушлякоў, Менск

Не перашкаджай, чытай пра сябе – як разумець гэты сказ па-беларуску? Што стаіць за спалучэньнем словаў чытай пра сябе? Значэньне ў гэтым выпадку можа быць толькі адно. Пра нас недзе нешта напісалі, і мы можам прачытаць пра сябе. У сказе, зь якога я пачаў, словазлучэньне чытай пра сябе ўжытае не па-беларуску. Хтосьці ўзяўся чытаць уголас, некаму тым самым замінаючы. Як тут можна зрабіць заўвагу? Трэба сказаць: “Не перашкаджай, чытай сам сабе / самому сабе”. Сам сабе, самому сабе – гэта беларускія адпаведнікі таго двухзначнага расійскага про себя. Думаў сам сабе, усьміхаўся сам сабе – значыць, думаў і ўсьміхаўся, ніяк навонкі гэтых сваіх думак і сваёй усьмешкі не выяўляючы. Чытаў самому сабе – то бо чытаў ня ўголас або чытаў зусім ціха, няголасна, толькі для сябе.

Цьвёрда запомнім, што спалучэньне пра сябе ў нашай мове адназначнае. Думалі пра сябе – думалі пра сваё жыцьцё, пра саміх сябе; думалі самі сабе – думкамі сваімі не дзяліліся, пакідалі іх пры сабе, не выказвалі ўголас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG