Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 КРАСАВІКА АДЗНАЧАЮЦЬ МНОГІЯ НАРОДЫ


Любоў Лунёва, Менск

Дзень падманаў і розыгрышаў упершыню правялі ў старажытным Рыме ў гонар бога сьмеху. А паводле ісьляндзкіх сагаў, звычай падманваць людзей у першы дзень красавіка прыдумалі самі богі, каб нагадаць пра дачку Тыяса — Скадэн. Сьвята яе імя дагэтуль адзначаюць у Даніі, Швэцыі, Нарвэгіі.

Чаму ў Францыі гэты дзень называюць днём “красавіцкай рыбы”? А таму, што ў 1564 годзе кароль Карл ІХ выдаў указ аб пераносе пачатку году з 1 красавіка на 1 студзеня. Многія грамадзяне на знак нязгоды дасылалі адзін аднаму традыцыйны навагодні падарунак — рыбу. Потым з указам караля зьмірыліся, а дзень “красавіцкай рыбы” так і застаўся. У Нідэрляндах кожны прыдумляе нейкую незвычайную навіну — нават газэты з задавальненьнем гэта падхопліваюць: тады можна прачытаць пра нейкія экспэрымэнты ў галіне атаму ці пра кантакты зь невядомымі цывілізацыямі.

1 красавіка 1860 году ў Лёндане некалькі соцень чалавек атрымалі запрашэньні на “ўрачыстую цырымонію мыцьця белых ільвоў”, якая мусіць адбыцца ў Таўэры. Натоўп “красавіцкіх дурняў” доўгі час стаяў ля брамы Таўэру.

А вось немцы лічаць гэты дзень нешчасьлівым — згодна з паданьнем, у гэты дзень нарадзіўся Юда. Дарослыя жартуюць зь дзецьмі й даюць ім розныя даручэньні, якія немагчыма выканаць — напрыклад, пайсьці ў аптэку і купіць камарынага тлушчу. У Расеі гэтае сьвята атрымала жыцьцё, дзякуючы Пятру І, ён бачыў гэта ў галяндцаў і вырашыў перанесьці ў Санкт-Пецярбург.

У Беларусі традыцыя адзначаць гэты дзень жартамі існуе яшчэ з паганскіх часоў.

У былым Савецкім Саюзе зьявіўся КВН, а потым, паколькі ідэалягічныя структуры не маглі змагацца з гэтай традыцыяй (і гэта ня дзіўна, бо яе за такі доўгі час ня здолела зьнішчыць царква) штогоду 1 красавіка ў Адэсе сталі праводзіць гумарыны, падчас якіх жыхары ладзілі розыгрышы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG