Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІКІТА САСІМ ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ


Любоў Лунёва, Менск

Яго затрымалі разам з Андрэем Чыжам. Суд прызнаў хлопцаў вінаватымі й пакараў абодвух арыштамі паводле 156 артыкулу (дробнае хуліганства).

(Сасім: ) “Я ведаў, што мяне будуць сустракаць, але ня ведаў, што гэта будзе так… Мне ўсе сталі кідацца на шыю, а цяпер мне ўжо нават надакучыла адціраць памаду з твару. (Сьмяецца.) Наогул, падчас майго зьняволеньня мяне вельмі моцна падтрымлівалі. Перадавалі перадачы, нават, два, тры разы на дзень. Сядзець было больш-менш нармальна, праўда, кепскія ўмовы ў самім памяшканьні. У камэры ад 5 да 7 чалавек. Паветра было бруднае, цяжкае і вельмі вільготнае. Памяшканьне праветрыць было немагчыма з-за ягонай такой канструкцыі. Акно не адчынялася, ды ўвогуле, на ім была такая густая сетка, што сонечнае сьвятло не праходзіла. За 10 сутак арышту мяне выводзілі на шпацыр толькі два разы — 10 хвілінаў кожны. Але мяне гэты арышт не напалохае, і сяброў “Зубру” таксама”.

Мікіта Сасім тортам і кавай адзначыў свой выхад на волю і адразу пасьля гэтага пайшоў на заняткі ў каледж.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG