Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖОДЗІНСКІМ ЭКС-КАНДЫДАТАМ У ДЭПУТАТЫ СУД АДМОВІЎ У СКАРЗЕ НА ЛІДЗІЮ ЯРМОШЫНУ


Міхал Стэльмак, Менск

Суд прызнаў скаргу жодзінскіх экс-кандыдатаў неабгрунтаванай. Судзьдзя Сяргей Нікалаеў матываваў рашэньне наступным чынам:

(Нікалаеў: ) “Судом пры разглядзе справы ня выяўлена парушэньняў закону Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў” службовымі асобамі Цэнтральнай выбарчай камісіі, у тым ліку і старшынёй гэтай камісіі. І гэта стала падставай для адмовы ў пазове. А паколькі ня выяўлена парушэньняў, то і падставаў для кампэнсацыі маральнай шкоды няма”.

Суд таксама адмовіўся разглядаць скаргу на Лідзію Ярмошыну, паводле якой кіраўніца Цэнтарвыбаркаму мусіла вярнуцца да перагляду вынікаў леташніх выбараў у мясцовыя саветы ў шэрагу жодзінскіх акругаў. Як зазначыў спадар Нікалаеў, суд не ўпаўнаважаны прымаць рашэньняў на гэты конт. Паводле Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх, задавальненьне судом іхнай скаргі магло станоўча паўплываць на атмасфэру восеньскіх парлямэнцкіх выбараў. Аляксей Лапіцкі лічыць вынікі судовага разгляду скаргі на Ярмошыну палітычна матываванымі:

(Лапіцкі: ) “Нягледзячы на нашыя пратэсты, хадайніцтвы аб прысутнасьці сьведкаў, было бачна, што ў суду ўжо ёсць канкрэтнае рашэньне. Сыстэма абараняе карпаратыўна сваіх чыноўнікаў. Я хацеў бы сказаць, што на гэтым рашэньні суду справа ня скончыцца. Мы будзем зьвяртацца вышэй. Дойдзем да вышэйшага суду і будзем зьвяртацца нават у міжнародныя структуры. Тыя асобы, якія рабілі злачынныя дзеяньні фальсыфікацыі галасоў выбарнікаў, будуць пакараныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG