Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАКОЛЬКІ СУР’ЁЗНАЯ ПРАБЛЕМА ДЗІЦЯЧАЙ ПАРНАГРАФІІ Ў ІНТЭРНЭЦЕ?


Віталь Цыганкоў, Прага

Пра маштабы дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце сьведчаць некалькі наступных фактаў. ФБР і Мытная управа ЗША атрымалі за апошнія некалькі гадоў паведамленьні аб больш як 25 тысячаў сайтаў, якія зьмяшчаюць на сваіх старонках дзіцячую пагнаграфію. Звыш 14 тысячаў такіх сайтаў было пасьля гэтага зачынена, уласьнікі некаторых рэсурсаў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці. Гэтыя дадзеныя я знайшоў на сайце адмысловай арганізацыі у барацьбе зь дзіцячай парнаграфіяй (ASACP), якая заклікае ўсіх спажыўцоў у Інтэрнэце дасылаць на яе адрас зьвесткі пра ўбачаныя ў Сеціве сайты зь дзіцячай пагнаграфіяй. Цікава, дарэчы, што аднымі з заснавальнікаў гэтай арганізацыі выступілі легальна зарэгістраваныя “дарослыя” парнаграфічныя сайты і эратычныя сайты, такія як Playboy. Такіх арганізацыяў некалькі, і кожная зь іх вельмі актыўна дапамагае ФБР ды іншым службам знаходзіць распаўсюднікаў дзіцячага порна. Арганізацыя барацьбы зь дзіцячай парнаграфіяй у Інтэрнэце нядаўна была створаная і ў Расеі. Падобнай беларускай структуры пакуль, наколькі нам вядома, не існуе.

Часам сьцьвярджаецца, што апошнім часам найбольш парнаграфічных сайтаў вырабляецца на тэрыторыі былога СССР. Здаецца, гэта невыпадкова, бо менавіта на постсавецкай прасторы з-за існуючага заканадаўства найбольш цяжка прыцягнуць порнадзялкоў да адказнасьці. У тых рэдкіх выпадках, калі, напрыклад, у Расеі ўдавалася злавіць стваральнікаў дзіцячай парнаграфіі, іх абвінавачвалі ў незаконным распаўсюджваньні парнаграфічных матэрыялаў, у распусных дзеяньнях зь непаўнагадовымі альбо ў разбэшчваньні непаўнагадовых. Некаторыя зь іх атрымалі вельмі малыя тэрміны і ўжо выйшлі на волю.

У Беларусі, як і ў ЗША, непаўнагадовымі лічацца дзеці да 18 гадоў. І любыя дзеяньні сэксуальнага характару зь дзяцьмі гэтага ўзросту могуць карацца законам. (Але ў Казахстане, напрыклад, крымінальны кодэкс увогуле не вызначае ўзрост уступленьня ў шлюб і пачатак сэксуальных адносінаў). Зрэшты, існуе пэўная адзіная згода наконт таго, што называць дзіцячай парнаграфіі – звычайна гэта фотаздымкі дзяцей ад 7 да 13 гадоў.

Трэба адзначыць, што простае спажываньне (прагляд) дзіцячай парнаграфіі ў Беларусі не зьяўляецца антызаконным, і напрыклад, нават перакачваньне парнаграфічных матэрыялаў з Інтэрнэту у свой кампутар не зьяўляецца ў Беларусі парушэньнем закону. Па-першае, заканадаўства што да Інтэрнэту ў Беларусі яшчэ ня проста слаба распрацаванае, яго фактычна пакуль не існуе. Калі ў Беларусі, напрыклад, ужо можна сесьці ў турму за крадзеж у электроннай сфэры, то ў сфэры дзіцячай Інтэрнэт-парнаграфіі ніякіх рэгуляцыяў пакуль не існуе, гэта проста нідзе не прапісана. Так што за наведваньне падобных сайтаў ніякай адказнасьці ў Беларусі ня можа наступіць, у адрозьненьні ад ЗША.

Зрэшты, ніякай адказнасьці не наступіць і за прагляд відэакасэтаў зь дзіцячым порна – толькі за распаўсюджваньне альбо продаж. Так што ў гэтым сэнсе беларускае заканадаўства больш “мяккае”, чым у ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG