Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЙВЫШЭЙШАЯ ЎЗНАГАРОДА — БЕЛАРУСКАМУ МАСТАКУ


Валянціна Аксак, Менск

У гэтай выставе, якая ладзілася напрыканцы мінулага году, удзельнічалі мастакі з амаль трыццаці краінаў Эўропы, Амэрыкі, Азіі і Афрыкі. Паводле ўмоваў, удзельнікі біенале мусяць даслаць у журы не арыгіналы, а надрукаваныя дзесьці рэпрадукцыі сваіх графічных працаў. Якраз напярэдадні адборачнага туру Сяржук Цімохаў выдаў уласныя каляндарыкі з выявамі сваіх апошніх твораў. Цікава, што графікай ён займаецца рэдка, больш вядомыя яго жывапісныя палотны. Нечаканы міжнародны посьпех у іншым жанры ўзрадаваў жывапісца Цімохава.

(Цімохаў: ) “Гран-пры ў мяне ўпершыню. І як ні дзіўна, атрымаў яго за ілюстрацыі. Рэч у тым, што мы сядзім, не вылазім, ня тыкаемся на ўсе гэтыя конкурсы… Але практыка падказвае, што трэба дасылаць працы, што ў нас раней мала практыкавалася. Цяпер пачынаецца крыху, што мы даедваемся, што ёсьць такое, ёсьць такое, мы можам даслаць туды нешта. Ну, і графіку прасьцей даслаць”.

Беларусь была рэпрэзэнтаваная на гэтай міжнароднай выставе ў Бялградзе чатырма творцамі. Апроч Сяржука Цімохава, гэта маладыя мастакі Кацярына Харанэка, Ігар Лазар і Рыта Цімохава. А вось Іран, Расея, Сэрбія ды іншыя краіны прадстаўлялі па некалькі дзясяткаў мастакоў.

У Беларусі шмат таленавітых творцаў, якія могуць пасьпяхова супернічаць з мастакамі іншых краінаў і атрымліваць прэстыжныя ўзнагароды, але яны яшчэ не навучыліся заяўляць пра сябе на міжнародным роўні, — лічыць уладальнік Гран-пры бялградзкага біенале-2003 Сяржук Цімохаў.

(Цімохаў: ) “Я асабіста бачу прычыну ў тым, што мы былі настолькі адарваныя ад міжнародных мастацкіх імпрэзаў, што і цяпер па старой звычцы не бярэм у гэтым удзелу. А гэта ня слушная пазыцыя, трэба яе рушыць. Я ведаю, што ў Беларусі вельмі шмат цікавых мастакоў, і калі б яны бралі ўдзел хаця бы ў палове тых міжнародных конкурсаў, якія ладзяцца, то мелі б перамогі і ўзнагароды. Гэта адназначна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG