Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЕКТЫЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГУМАНІТАРНАГА ЛІЦЭЮ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА ПРАЦЯГВАЕ ЗАНЯТКІ Ў РОЗНЫХ МЕСЦАХ


Любоў Лунёва, Менск

Якая неабходнасьць падаваць такія заявы ў ГАРАНА? Справа ў тым, што ў жніўні выйшаў новы закон аб узмацненьні адказнасьці дарослых за сваіх непаўнагадовых дзяцей. У законе ёсьць некалькі палажэньняў наконт безнаглядных дзяцей. Ёсьць некалькі трактовак гэтага закону. Адна зь іх такая — цяпер, калі школьнік прагульвае заняткі, яго могуць прызнаць безнагляднікам, а бацькоў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці за тое, што не выхоўваюць дзіця, як трэба ў справе адукацыі.

Але гаворка ідзе пра дзяцей да дзясятай клясы — таму, што ў Беларусі абавязковая толькі гэтак званая “базавая” адукацыя. Раней бы казалі “няпоўная сярэдняя” адукацыя.

За савецкім часам у нас ганарыліся тым, што была абвязковая поўная сярэдняя адукацыя. Лічылася, што такім чынам насельнцтва ў краіне выглядае больш пісьменна. Як і памятная “бітва за ўраджай”, была й “бітва” за адукацыю. Тых вучняў, якія не спраўляліся са школьнай праграмай, накіроўвалі ў ПТВ, дзе таксама ім выкладалі матэматыку, фізыку, хімію…, каб яны атрымалі атэстат “сярэдняй” (у дадзеным выпадку “спэцыяльнай”) адукацыі. Пасьля развалу Саюзу гэта адмянілі. Але абавязковая няпоўная сярэдняя адукацыя засталася.

Зь 1 ліпеня прыняты закон аб экстэрнаце. Так што гэта — нейкае выйсьце. Калі напісаць заяву, што дзіця будзе вучыцца дома, а потым здаваць экзамэны, то, магчыма, чыноўнікаў, якія займаюцца гэтымі пытаньнямі, гэта задаволіць. Ім таксама патрэбная нейкая паперка, каб зьняць адказнасьць зь сябе за дрэнную працу з насельніцтвам.

Таму бацькі ліцэістаў I-га і II-га курсаў (а гэта восьмая і дзявятая клясы) і будуць пісаць заявы, бо з раённых аддзелаў адукацыі пачалі на іх ціснуць. У бацькоў пытаюцца: чаму дзеці не прыходзяць у школу па месцы жыхарства? Некаторыя бацькі прынцыпова адмовіліся пісаць заявы, а некаторыя напішуць. Але й тут будуць пісаць не з просьбай перавесьці дзяцей на экстэрнат, а спасылацца на тое, што гарадзкія ўлады не даюць магчымасьці вучыцца дзецям там, куды яны паступілі. У форме пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG