Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“LIBERATION”: ФЭСТ БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРЫ Ў КЛЕРМОН-ФЭРАНЕ — БЕСПРЭЦЭДЭНТНЫ


Валянціна Аксак, Менск

“У чаканьні Беларусі” — так назвалі гэты фэст ягоныя арганізатары, француская дасьледніца беларускае культуры Вірджынія Шыманец і папулярны францускі рэжысэр Бруна Бусаголь. Для спадарыні Шыманец любоў да беларускае культуры пачалася з расповядаў бабулі і бацькі, беларусаў з паходжаньня. А для спадара Бусаголя — з кнігі Сьвятланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”. Гэтак настальгічная рамантыка ды суровы надзённы рэалізм злучыліся ў ідэі фэсту, які 20 дзён доўжыўся ў паўднёвафранцузкім горадзе Клермон-Фэране, пабраціме беларускага Гомелю.

Бруна Бусаголь прыяжджаў у Беларусь і паставіў на сцэне Тэатру беларускае драматургіі “Чарнобыльскую малітву”. Але на фэст у Францыю трупе тэатра Міністэрства культуры забараніла ехаць, таму спадар Бусаголь зрабіў для маладой акторкі незалежнага тэатру “Вольная сцэна” Веры Шыпілы монаспэктакль “Алена” паводле аднаго з маналёгаў “Малітвы”.

Прыехаў на фэст і “Мікола-тэатар”, мастацкі кіраўнік якога Мікола Пінігін, на думку Вірджыніі Шыманец, сёньня ў Беларусі найлепшы. Найлепшымі назвалі журналісты і публіка актораў Сяргея Жураўля і Віктара Манаева, якія пры аншлягу гралі “Стрыптыз” паводле Славаміра Мрожака.

(Манаеў: ) “Вельмі цёплы глядач і ён дакладна рэагаваў на ўсялякія тонкія нюансы. Увага глядзельнай залі была такой, якой іншым разам не хапае ў Менску: і сьмех быў у залі, і цішыня, і тое, што нас вельмі кранула, што вельмі шмат гледачоў засталося пасьля сьпектаклю…”

Штодня было поўна гледачоў і на выставах жывапісу ды фатаграфіі, якія экспанаваліся ў самай вялікай галерэі Клермонт-Фэрану “Garde a vue”. Чым зацікавалі сьпешчаных у мастацтве французаў творы беларускіх мастакоў Ігара Цішына, Натальлі Залознай, Міколы Паўлоўскага, Сяргея Кажамякіна, Ігара Саўчанкі, Артура Клінава, Аляксандра Родзіна, Андрэя Вараб’ёва, Яўгена Шунэйкі, Дзяніса Сінюгіна, Андрэя Савіцкага, Ганны Сакаловай ды Аляксея Церахава?

Вось меркаваньне аднаго з аўтараў канцэпцыі выставы філёзафа Валянціна Акудовіча:

(Акудовіч: ) “Іх зацікавіла тое, чаго сучаснае францускае мастацтва ня мае. З аднаго боку, яно мае ўсё: яно мае і салённае мастацтва, яно мае і андэграўнднае мастацтва, яно мае авангарднае і якое заўгодна мастацтва, але ўсё гэта ў іх — як мастацтва. У нас гэты праект быў завязаны на штосьці больш глыбіннае, на штосьці больш істотнае, што выяўляла сутнасьць беларусаў у цэлым”.

А вось як ацэньвае вынікі фэсту адзін з каардынатараў Алесь Анціпенка:

(Анціпенка: ) “Я думаю, што гэта самая буйная інтэрвэнцыя беларускай культуры ў Францыю. І адбылася яна менавіта таму, што арганізатары разумелі той кантэкст, у якім мусіла адбывацца гэтая падзея. З другога боку — таму, што сапраўды была сур’ёзная рэакцыя на яе мэдыяў: гаворка ідзе й пра нацыянальны тэлеканал “France-3”, і пра найбуйнейшую нацыянальную газэту “Liberatіon”, і пра тое, як фэст у цэлым і, у прыватнасьці, выстава, асьвятляліся на рэгіянальным тэлебачаньні. Я думаю, што ў такім маштабе прэса асьвятляла беларускую падзею, якая адбывалася ў Францыі, упершыню”.

Да сказанага застаецца дадаць пра мінімальна прадстаўленую на фэсьце ў Францыі беларускую літаратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG