Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВА ЎЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯХ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ КАЛЯ 100 000 ЧАЛАВЕК


Уладзімер Глод, Менск

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер лічыць, што апазыцыйныя партыі зрабілі пэўныя урокі з пачатку выбарчай кампаніі і цяпер больш актыўна і адказна ставяцца да вылучэньня прэтэндэнтаў у склад камісіяў.

(Альфер: ) “Мне здаецца, што яны — вызначальныя. Таму, калі ва ўчастковых камісіях будуць свае сябры, гэта стане гарантыяй, што вынікі падліку галасоў на ўчастках будуць сфальсыфікаваныя ў меншай ступені, што назіральнікі ад партыі ці ад кандыдата ў дэпутаты атрымаюць менавіта той выніковы пратакол, які пойдзе ў раённую камісію. Назіральнік можа прадставіць копіі з участковых камісіяў, і тады ў раённай камісіі ўжо не перапішуць, што рабілі раней. Былі ж выпадкі, калі на ўчастку за пэўнага кандыдата прагаласавалі 60%, а ў раёне — 20, бо са столі перапісвалі лічбы”.

Апазыцыйныя палітычныя партыі разумеюць, што ўсе ўчастковыя камісіі, дзе будуць працаваць каля 100 тысяч чалавек, яны ахапіць ня змогуць. Таму тактыка абраная такая — правесьці сваіх прыхільнікаў найперш у камісіі тых акругаў, дзе будуць балятавацца партыйныя кандыдаты. Гаворыць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) “Гэта аксіёма. Гэта эканомія, як кажуць, сілаў, магчымасьцяў і рэсурсаў”.

Паводле спадара Статкевіча, ягоная партыя цяпер масава вылучае прэтэндэнтаў у склад участковых камісіяў. Дарэчы, Выбарчы кодэкс дазваляе рабіць гэта тымі ж трыма спосабамі, што і вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты: праз збор подпісаў, ад партыяў і працоўных калектываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG