Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПОЛАЦКУ РАСПАЧАЎСЯ РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЭСТ-КІРМАШ “ДАЖЫНКІ-2002”


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Адкрыў сьвята віцэ-прэм’ер ураду Аляксандар Папкоў, які заўважыў, што сёлетняе жніво было па-асабліваму складаным, а надвор’е па гарачыні ня мела аналягаў у гісторыі Беларусі. Затым выступілі кіраўнікі абласной ды полацкай гарадзкой “вэртыкаляў”, і пачалося ганараваньне лепшых калгасаў, саўгасаў і асобных мэханізатараў – пераможцаў сёлетняга жніва.

Ну а тым часам у розных раёнах гораду працягваліся працы ў добраўпарадкаваньні тэрыторыі, у прыватнасьці, брукаваліся ходнікі ды асфальтаваліся дарогі. Дарэчы сказаць, цэнтральная частка Полацку набыла новае аблічча і гэты факт, з амаль забытым пачуцьцём “глыбокага задавальненьня”, згадваюць як палачане, так і госьці гораду.

Вось што сказаў нам палачанін Васіль:

(Васіль: ) “Вельмі прыемна, што горад стаў прыгожым. Нават сталага веку людзі ня бачылі яго такім. Крыўдна толькі, што беларускага тут усё менш і менш застаецца. Адзінае, што засталося – назва “Дажынкі”. Яна паўсюль пішацца па-беларуску”.

Жыхарка сталіцы Алена адмыслова прыехала на сьвята ўраджаю...

(Алена: ) “Я прыехала зь Менску. Раней давялося вучыцца ў Полацку, а цяпер вось прыехала як госьць на “Дажынкі”. Горад зьмяніўся ў лепшы бок. Мне тут усё падабаецца, а асабліва падабаюцца людзі”.

Ну і, нарэшце, дамо слова полацкаму паэту Алесю Аркушу.

(Аркуш: ) “Сьвята “Дажынак” называюць сьвятам–паказухай. Але гэтую паказуху ладзяць звычайна чыноўнікі–кіраўнікі, якія мусяць засьведчыць, што яны недарма хлеб ядуць. А звычайныя людзі, якія рыхтавалі сьвята, рабілі гэта для сябе. Яны чысьцілі горад, прыбіралі яго, і, нарэшце, тое сьмецьце, якое тут назапашвалася стагодзьдзямі, вывезенае, і горад стаў чыстым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG